Сегодня суббота, 18 ноября +0
    Культура

    Чаму Салігорск не застаўся Новастаробінам і хто такія «сакуны»

    • Новые объявления
    • КРОВАТЬ 2-спальн. «Александрия», новая — 290 руб. т.(8 029) 616 85 21

      НАБОР мебели для прихожей; секция с угловой тумбой; мягкий уголок (диван + 2 кресла); стол компьютерный; шкаф-купе (не встроен). т.(8 029) 146 37 60

      СТЕНКА «Заславль» 4-хсекц., со шкафом (можно всё раздельно), б/у. т.(8 044) 559 08 21

    Пра гэта можна было даведацца ад гісторыкаў са Слуцка Сяргея Багдашыча і Ігара Ціткоўскага, якія далі цікавую лекцыю аб гісторыі нашага краю: старажытныя Слуцк, Старобін, Капыль, Старыя Дарогі.

    Гэта стала магчыма ў чацвер, 18 мая, дзякуючы Незалежнаму прафсаюзу гарнякоў і з ініцыятывы Мікалая Курыльчыка, старшыні Мінскай абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, у Міжнародны дзень музеяў.

    На фотаздымку злева направа: Ігарь Ціткоўскі і Сяргей Багдашыч падчас лекцыі.Святлана Ушчапоўская
    Усяго ў Беларусі зараз каля 160 музеяў, 43 з іх гістарычныя.

    Слуцкі, Старадарожскі, Копыльскі і Салігорскі краязнаўчыя музеі, на думку гісторыкаў, не горшыя за Мінскі ці Гарадзенскі. Яны адлюстроўваюць асаблівасці народнага дабрабыту, абрадаў, творчасці продкаў Слуцкага княства. І ў іх прадстаўлены экспанаты аж з ХІІ века і некалькі тысяч асаблівых адзінак захавання.


    ДАВЕДКА. Сяргей Багдашыч і Ігар Ціткоўскі з’яўляюцца членамі рэдкалегіі газеты «Кур'ер», гісторыкі, краязнаўцы. Нагадаем, што ў кастрычніку 2016 года аддзел па справах моладзі Слуцкай епархіі і мясцовыя краязнаўцы сумесна з газетай «Кур'ер» арганізавалі бясплатны курс лекцый, падчас якіх усе жадаючыя могуць пазнаёміцца з гісторыяй горада. Цыкл «Ведай свой горад» прысвечаны гісторыі Слуцка, вядомым асобам, помнікаў, храмам і манастырам. Адныя з лектараў — Сяргей Багдашыч і Ігар Ціткоўскі.

    Все публикации