Сегодня среда, 17 января -2
    Культура

    Салігорскі мастак Мікалай Пратасеня святкуе юбілей. У гэты дзень адкрыецца выстава

    • Новые объявления
    • СДАМ 1-комн. квартиру, г. Слуцк, ул.8 Марта, без мебели. т.(8 029) 105 81 70

      СДАМ в аренду обустроенное рабочее место парикмахера в центре г. Слуцка. ИП Марачковская Л.А. УНП 691 977 041 т.(8 044) 746 95 35

      СДАМ гараж в р-не 1 в/г. т.(8 029) 341 64 67

    Народны майстар, мастак і педагог з Салігорска Мікалай Пратасеня 18 мая адзначае 60-годдзе.

    У гэты дзень у краязнаўчым музеі будзе адкрыта выстава «Пералівы гліняных мелодый» вырабаў як самога народнага майстра, так і яго навучэнцаў, многія з якіх дастойны свайго настаўніка.

    Сябры і прыхільнікі яго творчасці шчыра віншуюць Мікалая Аляксеевіча з юбілеем і жадаюць моцнага здороўя і поспехаў на ніве настаўніцтва і творчасці.

    Мікалай Пратасеня ў час адной выставы.

    Народнаму майстру Мікалаю Пратасеню прысвячаецца:

    Мікола свістулькі забаўныя лепіць,
    Іх любяць і сёння маленькія дзеці.
    Бяруць іх шчасліва ў маленькія рукі,
    Выдзьмухваюць розныя мілыя гукі.

    Выдзьмухваюць губкі гарэзныя з гліны,
    Сівой даўніны адгалосак былінны:
    Так продкаў калісьці маленькія дзеткі
    Дурыліся часта і ўзімкі, і ўлеткі.

    Выдзьмухвалі з дзірачак так жа заўзята
    Чароўных гісторый ды казак багата,
    Нячысцікаў свістам пужалі нядобрых,
    Каб беглі далей ад каханых і родных.

    Мікола свістулькі забаўныя лепіць…

    Сяргей Квіткевіч

    Все публикации