Сегодня пятница, 22 июня +16

    Вызвалены Віталь Амяльковіч, якога затрымалі ў Слуцку перад Днём Волі. Суд — у сераду

    • Новые объявления
    • СДАМ павильон на мини-рынке в 11-м городке. 12 кв.м., есть интеренет, кондиционер. Тел. (8 029) 676 17 23.

      ***

      КВАРТИРУ 2-х комнатную в Могилёве срочно обменяем на 2-х или 1-комнатную в Слуцке. Днепровский бульвар 24, квартира внутренняя, тёплая, 3 этаж. Комнаты смежные, застекленная лоджия, раздельный санузел. Теплая панелька в удобном районе, рядом парк и Днепр в пешей доступности. Возможна продажа. Торг. Тел. (80 44) 713 99 17

      ***

      БАНКИ по 0,5, 1, 3 литра. 30 штук, в основном поллитровые. За всё прошу 5 рублей. Самовывоз. Тел. (8 029) 329 29 34 (life), (8029) 250 91 99 (МТС)

    Актывіста Руху «За Свабоду» адпусцілі з ізалятара часовага ўтрымання Слуцкага РАУС вечарам 26 сакавіка.

    Каардынатар Руху «За Свабоду» у Мінскай вобласці Віталь Амяльковіч быў затрыманы вечарам 24 сакавіка каля гандлёвага цэнтра «Маяк» супрацоўнікамі міліцыі ў штацкім.

    Фота: Са старонкі Віталя Амяльковіча на facebook.com
    Актывіст планаваў прыняць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню Волі, у Мінску 25 сакавіка.

    Віталь распавёў карэспандэнту «Кур'ера», што яго абвінавачваюць у закліку да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах, распаўсюджанага ў сацсетках. Суд запланаваны на сераду ў Слуцку.

    У Слуцкім ізалятары часовага ўтрымання Віталь правёў два дні і дзве ночы. 24 сакавіка дома ў актывіста быў праведзены вобшук. Праваахоўнікі забралі ноутбук, тэлефон, сістэмны блок, плакат з надпісам «Слуцкі збройны чын», выявы з экс-кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Мілінкевічам.

    Сваякам і сябрам не дазволілі прынесці перадачы Віталю, пакуль яго ўтрымлівалі ў РАУС. Спачатку ў дзяжурнай частцы спаслаліся на тое, што ў выходныя перадачы не прымаюць, пасля на тое, што Віталя абвінавачваюць не па крымінальнай справе, а па адміністрацыйнай.

    У ізалятары часовага ўтрымання Віталь Амяльковіч даведаўся, што для арыштаваных і затрыманых прывозяць ежу з рэстарацыі «Случ». Але меню, паводле актывіста, не рэстараннае. Напрыклад, у нядзелю на сняданак, абед і вячэру была пярлоўка з рыбнай катлетай.

    У тэму: Случчанина Сержука Кийко задержали на Дне Воли в Минске

    Як Дзень Волі стаў для случчанкі Цімошак Днём няволі. Рэпартаж

    Все публикации