Сегодня понедельник, 23 октября +0
    Самиздат

    Атрутная злосць

    Малюнак: Вера Шут
    • Новые объявления
    • ГАРАЖ в ГК 7 (12 в/г), 4×9, свет, подвал, яма — 4000 руб. т.(8 029) 304 09 44

      ГАРАЖ в ГК «Виленский». т.(8 029) 621 47 00

      ГАРАЖ в ГК «Майский посад», 6.1×4.5 м, возле въезда. т.(8 029) 636 56 60

    Антаніну Пятроўну паехаць у вёску прымусілі прымаразкі. Пакідаць цёплую кватэру ў горадзе не хацелася, але неабходнасць ехаць перамагла, бо засталіся непрычыненымі дзверы ў склепе.

    Яна і летам не заўсёды ехала ў вёску ахвотна, бо бачыла ад роднага брата атрутную злосць. З аўтобуснага прыпынку ў вёсцы кожны раз трэба ісці міма братавай хаты, у якую зайсці немагчыма.

    Усё пачалося з таго, як маці перапісала сваю хату на яе, тады яшчэ студэнтку медыцынскага вучылішча.

    Ад`язджаючы вучыцца, Антаніна пакідала маці на брата, які толькі ажаніўся і жыў з нявесткаю разам у матчынай хаце.

    Хата маленькая, але куды было дзецца. «Адно спадзяванне на вучобу. Атрымаю дыплом — бу­дзе і праца, будзе і жытло», — так думала тады Антаніна. Дамоў прыязджала рэдка. Будучы на трэцім курсе, яна атрымала нечаканую навіну: брат пачаў будаваць сабе хату. Калі прыехала на летнія канікулы, маці расказала, што патрабавала ад сына, каб той будаваў для сябе дом.

    У той час будаваўся горад, родная вёска знаходзілася блізка, таму многія вяскоўцы працавалі на яго будоўлях і ра­зам будавалі сабе новыя дамы з цэглы. Галоўнае было «не спаць у шапку». Але брат, можа, «спаў», а можа, спадзяваўся на матчыну хату.

    Калі Антаніна была на апош­нім годзе вучобы, брат адся­ліўся ў сваю новую хату і перастаў наведваць маці. Разбірацца ў прычынах такіх адносін брата не было часу. Наперадзе дзяржаўныя экзамены. Але не менш важкім было даць згоду выйсці замуж за аднавяскоўца і паехаць з ім на нафтараспрацоўкі ў Сібір. Андрэй скончыў вучобу ў Салігорскім горна-хімічным тэхнікуме на два гады раней і пра­цаваў на буравой устаноўцы.

    Прыязджаў дадому рэдка, але на­вед­ваў Антаніну ўсякі раз то дома, то ў медвучылішчы. Ні пра каханне, ні пра замуж гаворкі не было.
    Калі пытала, чаго прыйшоў, адказваў: «Проста захацеў пабачыць». У свой апошні прыезд Андрэй сказаў ёй, каб нікуды не брала накірунак на працу, бо паедзе з ім у Сібір. Гаварыў так, як быццам прыказваў: «Распішамся ў сельсавеце, аб гэтым дамоўлена. Вяселле рабіць часу няма, брыгада чакае».

    Скончыўшы вучобу, Антаніна паказала дыплом маці і выказала сваё рашэнне выйсці замуж за Андрэя. Маці гэтаму не здзівілася, а толькі сказала: «Ты дарослая, рашай сама». У той дзень, калі распісаліся, на вячэру пазвалі дзядзьку Анатоля, мамінага брата, з жонкаю ды брата з жонкаю. Але брат не прыйшоў. На гэта дзядзька сказаў: «Не звяртай увагі».

    Праз два дні яны былі ўжо ў Сургуце, а праз тры дні на верталёце прыляцелі на буравую. Тут Антаніна была і поварам, і медыкам. У той час СССР шпаркімі тэмпамі свідраваў паўночную тундру, каб як мага больш выпампаваць нафты. Таму прыехаць у родную вёску давялося, калі сыну падышла пара ісці ў першы клас. Яны прыехалі ўтрох, у Салігорску ку­пілі двухпакаёўку, перасялілі туды маці з сынам, а самі спакойна паехалі назад. Бабуля абяцала дагля­даць унука.

    Ішоў час. Летам Антаніна прыязджала на радзіму, дзівілася, як падрос сын. Калі той скончыў чатыры класы, Андрэя перавялі ў Сургут. Так упершыню ўся сям`я жыла разам. А калі наступіў час выхада на пенсію, мама папрасіла яе вярнуцца на радзіму, бо ў сваёй хатцы баіцца заставацца адна. Яна зразумела, што доб­рых адносін старэйшага брата да мамы так і няма, і прыехала. Да гэтага часу пры тушэнні пажара трагічна загінуў Андрэй, а сын жыў асобна сваёю сям`ёю, працаваў, як і бацька, на нафтапромыслах.

    Аднойчы вырашыла зайсці ў хату да брата. Быў час абеда. Братава жонка падавала на стол, за якім сядзелі гаспадар і трое дарослых унукаў. Антаніна пераступіла парог і па­ві­талася. Унукі ў адказ павіталіся, але брат і яго жонка прамаўчалі. Антаніна пастаяла каля па­рога, павярнулася і пай­шла. З таго часу атрутная злосць на брата не пакідала яе. Не раз пытала ў сябе: «У чым мая віна, што маці заставіла пабудавацца? Добры дом, агарод і сад, з табою твае дзеці і ўнукі, а ты такі злосны?» Але адказу не знаходзіла.

    …Прычыніла дзверы ў склеп, занесла ў хату вядро з вадою, прысела ў халоднай матчынай хатцы чакаць часу прыхода аўтобуса, каб вярнуцца ў горад. «Можа, зайсці да брата ў хату, дзе цёпла і ўтульна, ды пагаварыць?» — і здзівілася сваёй думцы.

    Этот материал был опубликован на странице 28 печатного номера газеты «Інфа-Кур’ер» №11 (841) от 16 марта 2017 года.
    Все публикации