Сегодня понедельник, 23 октября +0
    Самиздат

    Устаць! Суд ідзе

    Малюнак: Вера Шут
    • Новые объявления
    • ГАРАЖ в ГК 7 (12 в/г), 4×9, свет, подвал, яма — 4000 руб. т.(8 029) 304 09 44

      ГАРАЖ в ГК «Виленский». т.(8 029) 621 47 00

      ГАРАЖ в ГК «Майский посад», 6.1×4.5 м, возле въезда. т.(8 029) 636 56 60

    У невялічкім пакоі раённага суда было шматлюдна: прыйшлі сам падсудны і яго сведкі, пацярпелыя і іхнія суседзі. Усе яны з адной вуліцы, добра знаёмыя і радня.

    У пакоі іх прыгнятала нешта цяжкае, невядомае, што забараняла ўголас размаўляць, і калі трэба было звярнуцца адзін да другога, то гаварылі шэптам, быццам пры нябожчыку. Але тут былі ўсе жывыя, якія зусім нядаўна, на падыходзе да будынка, гаварылі і спрачаліся ўголас.

    Раптам адчыніліся дзверы і да стала, што стаяў перад прысутнымі, падышла маладая жанчына. Яна заглянула ў паперку і спытала: «Пацярпелыя і вашы сведкі прыйшлі? Абвінавачваны Рыгор Кірылавіч Бурачэня і вашы сведкі тут?» Нехта з задніх радоў нясмела адказаў: «Тут!» Тады жанчына сказала цвёрдым голасам: «Устаць! Суд ідзе!»

    Потым, калі было дазволена, усе селі на свае месцы, толькі Рыгор Кірылавіч застаўся стаяць, абапіраючыся на сваю трысціну. Апошняга дазволу сесці ён не чуў, можа, ад таго, што быў глухаваты пасля 18 гадоў працы ў шахце камбайнерам, а можа, з прычыны ўспамінаў пра сваё жыццё, якое прывяло яго ў суд…

    Калі Рыгор вучыўся ў шостым класе, трагічна загінуў бацька. Ужо летам у хаце пасяліўся чужы мужчына. Хлопец патрабаваў ад маці выселіць чужынца і нават пагражаў, што інакш сойдзе з хаты. Маці прасіла яго прымірыцца з новым чалавекам.

    У адзін дзень, калі ўсе былі на працы, Рыгор вырашыў пакінуць бацькаву хату. Узяў запалкі, бацькавыя вуды, соль, акраец хлеба, з-пад павеці сякерку і нож — усё тое, з чым хадзіў калісьці з бацькам на рыбалку. Каб не быць аднаму, узяў з сабою Каштана і падаўся ў бок вадасховішча. Хлопец спадзяваўся, што маці выканае яго патрабаванні, не адмовіцца ад сына. Але ішлі дні, а прасіць яго вярнуцца дамоў маці і не думала.

    У будан Рыгора часта заходзілі рыбакі, дзяліліся хлебам, такой-сякой ежай. Ён расказваў прычыну свайго жыцця ў лесе.

    Аднойчы адзін мужчына, выслухаўшы хлопца, сказаў: «Ідзі да мне, у хаце нас будзе двое. З верасня пойдзеш у школу. Скончыш сем класаў, а там пабачым». Але ў Рыгора была патаемная надзея, што прыйдзе маці, пазаве дамоў. І ўсё вернецца да ладу.

    Ішоў час, маці да яго не прыходзіла. Рыгор хадзіў на калгаснае поле, падмацваў бульбу і пёк у гарачых вуглях. Ночы станавіліся больш доўгімі і халоднымі.

    Аднойчы каля вогнішча зноў з`явіўся той самы мужчына, запрашаў да сябе. «Я гаварыў з дырэктарам школы. Возьмуць цябе ў сёмы клас», — сказаў ён Рыгору.

    Так хлопец набыў сабе новага сябра, якога стаў зваць дзядзька Арцём.

    Пасля заканчэння сямігодкі дзядзька Арцём адвёз Рыгора ў Салігорск у вучылішча гарнякоў. Зрэдку да хлопца даходзілі весткі, што там, у бацькавай хаце, расце сястра. Але ў родную хату, дзе жыве чужынец, Рыгора не цягнула.

    Пасля вучылішча і да самой пенсіі працаваў Рыгор Кірылавіч у шахце. Дзяцька Арцём для яго стаў прытулкам, куды прыязджаў з сям`ёю на час адпачынку. Сувязі з родным домам былі рэдкімі і нязначнымі. Калі Рыгор ужо быў на пенсіі, маці папрасіла ў яго грошай на ўвод газу ў хату. У дапамозе не адмовіў, прывёз грошай. Не вытрымаў, зайшоў у хату. Нічога там за дзесяцігоддзі не памянялася. Аб тым, што ў хаце моцна сябруюць з алкаголем, ён ведаў. Маці вяла размову толькі аб тым, якім ён стаў багатым, ганарыстым, не хоча наведваць яе ў роднай хаце. Каб не спрачацца, развярнуўся і паехаў.

    Г адоў праз тры атрымаў ліст, у якім маці прасіла прыехаць. Прыехаў. Зноў пайшла размова аб тым, што ён багаты, кватэра ў горадзе, маёнтак за горадам, а пра родных забывае. Вось сястры трэба кватэру ў горадзе будаваць.

    — За дзясяткі гадоў вы б маглі пабудаваць і хату, і кватэру сваёй дачцэ. Яна ў вас была адзіным клопатам, — адказаў Рыгор Кірылавіч.

    — Я ж казаў, што скнара, — запрыгаў перад ім і замахаў рукамі прышэлец у бацькаву хату.

    Каб той не дацягнуўся рукамі, Рыгор стукнуў чужынца сваёй трасцінкай па руцэ…

    …Успаміны абарваў голас суддзі: «Абвінавачваецца грамадзянін Бурачэня Рыгор Кірылавіч, пенсіянер, інвалід…»

    Рыгор Кірылавіч страпянуўся і моцна, як усе глухаватыя людзі, спытаў: «За што?»

    Этот материал был опубликован на странице 28 печатного номера газеты «Інфа-Кур’ер» №6 (836) от 9 февраля 2017 года.
    Все публикации