Сегодня среда, 25 апреля +14
    Самиздат

    Вясковая лаўка

    Малюнак: Вера Шут
    • Новые объявления
    • СДАМ павильон на мини-рынке в 11-м городке. 12 кв.м., есть интеренет, кондиционер. Тел. (8 029) 676 17 23.

      ***

      КВАРТИРУ 2-х комнатную в Могилёве срочно обменяем на 2-х или 1-комнатную в Слуцке. Днепровский бульвар 24, квартира внутренняя, тёплая, 3 этаж. Комнаты смежные, застекленная лоджия, раздельный санузел. Теплая панелька в удобном районе, рядом парк и Днепр в пешей доступности. Возможна продажа. Торг. Тел. (80 44) 713 99 17

      ***

      БАНКИ по 0,5, 1, 3 литра. 30 штук, в основном поллитровые. За всё прошу 5 рублей. Самовывоз. Тел. (8 029) 329 29 34 (life), (8029) 250 91 99 (МТС)

    Хто я? Звычайная вясковая лаўка. З`явілася тут, ля драўлянага тыну, гадоў сто таму. Каб мела голас, шмат чаго магла расказаць вам.

    Прыстасаваў мяне першы гаспадар Лявон. Дамавіты быў мужык. Выпіліў дзве дубовыя калодкі, прасвірдаваў чатыры дзіркі ў дошках і замацаваў іх на дубовых калодачках драўлянымі калочкамі. Раней не было дзе дастаць жалезных цвікоў, трэба было ісці да каваля, каб той выкаваў гэтыя цвікі, і за працу трэба было чымсьці плаціць — яйкамі ці шматком сала.

    Пад вечар да мяне прыходзілі гаспадар з гаспадыняй і дзеткамі, суседзі і суседкі і павольна вялі гутарку пра сваё цяжкае жыццё.

    А потым быў нейкі малады хлопец у скураным паліто з наганам на поясе. Ён заляцаўся да Лявонавай дачкі і расказваў, што ў далёкім горадзе Петраградзе адбылася нейкая рэвалюцыя і што цяпер усім будзе лепшае жыццё. А потым яны цалаваліся.

    Прайшло шмат гадоў, як я нарадзілася, і но­вы гаспадар Кастусь замяніў тын на новы плот і ўкапаў новыя калодкі, абнавіў і дошкі, прыбіў іх жалезнымі цвікамі.
    Памятаю, як трывожна плакалі бабы, калі пачалася вайна з немцамі. Памятаю нават аднаго з іх.

    Аднойчы пад вечар Анюта сядзела з малым сыночкам, а міма іх на веласіпедзе праязджаў немец. Ён спыніўся, дастаў з кішэні плітку шакаладу, працягнуў малому: «Кушай, это отшань карашо, сладко, карошы кіндэр!» І, пацерабіўшы малога па валасах, паехаў далей.

    Невядома, што найшло на таго немца. Можа, успомніў пра свайго кіндэра, што застаўся там, у далёкай Нямеччыне.

    Памятаю і той дзень, калі бабы таксама плакалі. Вярнуліся з вайны іхнія гаспадары. На маіх дошках, прыстасаваўшы сякую-такую закусь, пілі гарэлку за Перамогу.

    Колькі я чула розных слоў пра каханне, колькі было слёз ад гэтага кахання, але аб гэтым я лепш прамаўчу.

    Не стала ўжо і наступных маіх гаспадароў, а новы ўладальнік зноў аднавіў плот і мяне. Ён зварыў з металічных трубак каркас, укапаў у зямлю тоўстыя трубы, прыварыўшы каркас да іх, потым заслаў тоўстымі брусамі і пафарбаваў. І я папрыгажэла і памала­дзела. Праўда, сумнавата стала мне цяпер, калі-нікалі прысядзе якая-небудзь старэнькая, моўчкі падумае аб сваіх справах і пойдзе далей.

    Летам, канешне, трохі весялей, прыязджаюць унукі і да першых зорак гуляюць са мной у свае лялькі. І гаспадар з гаспадыняй пасля напружанай працы ў агародзе прысядуць, ціха размаўляюць і ўдыхаюць водар свежаскошаных траў.

    Самая нелюбімая пара — гэта зіма. Яна апранае мяне ў снегавую шапку і ніхто ўзімку не прыходзіць, ды ўвогуле жыццё быццам вымірае, становіцца так маркотна. Каб мела голас, пра многае магла б вам распавесці.

    Я звычайная вясковая лаўка. Прыязджайце, наведайце мяне, а то так сумна ў адзіноце туліцца да плота.

    Этот материал был опубликован на странице 28 печатного номера газеты «Інфа-Кур’ер» №1 (831) от 5 января 2017 года.
    Все публикации