Сегодня пятница, 20 октября +10
    Слуцк

    З Нараджэннем Хрыстовым

    • Новые объявления
    • ГАРАЖ в ГК 7 (12 в/г), 4×9, свет, подвал, яма — 4000 руб. т.(8 029) 304 09 44

      ГАРАЖ в ГК «Виленский». т.(8 029) 621 47 00

      ГАРАЖ в ГК «Майский посад», 6.1×4.5 м, возле въезда. т.(8 029) 636 56 60

    Пасланне да Нараджэння Хрыстовага епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія.

    Узлюбленыя ў Госпадзе пачэсныя прасвітары і дыяканы, богалюбівыя інакі і інакіні, дарагія браты і сёстры!

    Ад усяго сэрца віншую вас са светлым святам Ражджаства Хрыстовага.

    Што ёсць чалавек, што Ты памятаеш пра яго? (Пс. 8: 5) — пытаўся ў Госпада прарок і цар Давід. Адказ на пытанне пра кошт роду людскога ў вачах Божых дае Новы Запавет. Бог не проста памятае пра чалавека — Ён Сам стаў чалавекам! Адбылося тое, што апостал Павел называе «вялікай набожнасці тайнай»: Бог явіў Сябе ў плоці (1 Цім. 3: 16). «Для чаго? Для таго, каб, стаўшы бачным, <…> узвесці нас да нябачнага», — навучае свяціцель Іаан Залатавуст.

    Над зямлёй гучыць ангельскі спеў пра Нара­джэнне Спасіцеля. Згодна са словам свяціцеля Льва Вялікага, «ніхто не адлучаны ад удзелу ў гэтым лікаванні, бо нагода для радасці агульная для ўсіх. Гасподзь наш, Пераможца граху і смерці, не адшукаўшы ніводнага бязвіннага, прыйшоў, каб усіх зрабіць свабоднымі. Няхай жа лікуе святы, бо набліжаецца да славы. Няхай цешыцца грэшнік, бо даруецца яму прабачэнне».

    У гэтыя калядныя дні Царква прапануе на навуку сваім дзецям вобраз мудрацоў, якія прынеслі ў дар Богадзіцятку золата, ладан і смірну. Стаць падобным да евангельскіх мудрацоў можа любы хрысціянін.

    Паспяшаемся ж пры­несці Таму, Хто нарадзіўся ў Віфлееме, чыстае золата веры і даверу Богу, ладан надзеі, што ўзыходзіць да Айца нашага Нябеснага, і смірну дзейнай гаючай любові!

    Царква — гэта адзіная сям’я, і кожны, хто лічыць сябе праваслаўным вернікам, павінен зараз у меру сваіх сіл паклапаціцца пра тое, каб гаротныя, абдзеленыя ўвагай людзі змаглі адчуць цеплыню сямейнага свята. Заклікаю вас, дарагія, у дні Ражджаства Хрыстовага прабачаць крыўды, устрымлівацца ад асуджэння і раздражнення, рабіць дабро бліжнім і дальнім.

    У 2016 годзе мы прынеслі Госпаду цудоўныя дарункі: асвячоны два храмы Узнясення Гасподняга — збудаваны храм у Нясвіжы і рэканструяваны храм у Капылі. Сардэчна дзякую ўсім, хто папрацаваў дзеля таго, каб дзве гэтыя святыні заззялі дыяментамі ў каралях храмаў Белай Русі.

    2017 год стане для нас часам вялікай ура­чыс­тасці — асвячэння і ад­крыцця кафедральнага сабора Ражджаства Хрыстовага ў горадзе Салігорску. Нібы Віфлеемская зорка, гэты велічны саборны храм будзе азараць сваёй прыгажосцю чалавечыя сэрцы, заклікаючы людзей да Хрыста і перамены жыцця. Зараз, калі будоўля сабора знаходзіцца на заключным этапе, прашу вас узмацніць малітвы аб яе вартым завяршэнні.

    У будучым го­дзе мы таксама адзначым 80-годдзе з дня пакутніцкага спачыну свяшчэннамучаніка Іаана Панкратовіча, прасвітара Чыжэ­вічскага — аднаго з тых, каму абвяшчае Гасподзь: Будзь верны да смерці, і дам табе вянец жыцця (Адкр. 2: 10).

    Прапаведуючы пра Ражджаство Спасіцеля, свяціцель Нікалай Сербс­кі кажа: «Хрысту трэба было паказаць Сябе свету і Дзіцём, і Падлеткам, і сталым Чалавекам, каб для ўсіх быць даступным і прыцягнуць да Сябе ўсіх. <…> Яшчэ Гасподзь павінен быў нарадзіцца <…>, каб паказаць нам магчымасць нашага духоўнага нараджэння». Дзякуючы Ражджаству Госпада ўсё без выключэння чалавецтва здабыло магчымасць зрабіць крок з грэшнай цемры ў Святло.

    Толькі з Хрыстом мы можам сапраўды змяніцца да лепшага.

    Дарагія айцы, браты і сёстры! У калядную ноч мы сустракаем усход Сонца Праўды — Госпада і Спасіцеля нашага Іісуса Хрыста.

    Добрымі справамі абвясцім свету аб тым, што Хрыстос нарадзіўся! БОГ УЦЯЛЕСНІЎСЯ!

    Этот материал был опубликован на странице 3 печатного номера газеты «Інфа-Кур’ер» №1 (831) от 5 января 2017 года.
    Все публикации