Сегодня пятница, 15 декабря +1
    Самиздат

    Успаміны пра мінулае лета

    ЯК СВЯТКУЮЦЬ. Святы на нямецкіх гарадскіх вуліцах — гэта заўсёды этнічныя касцюмы, народныя песні і танцы.
    ЯК СВЯТКУЮЦЬ. Святы на нямецкіх гарадскіх вуліцах — гэта заўсёды этнічныя касцюмы, народныя песні і танцы. Фота: Уладзімір Амяльчэня
    • Новые объявления
    • СДАМ 1-комн. квартиру, г. Слуцк, ул.8 Марта, без мебели. т.(8 029) 105 81 70

      СДАМ в аренду обустроенное рабочее место парикмахера в центре г. Слуцка. ИП Марачковская Л.А. УНП 691 977 041 т.(8 044) 746 95 35

      СДАМ гараж в р-не 1 в/г. т.(8 029) 341 64 67

    За акном снег — лепшы час пісаць успаміны пра лета. Дзесяць мінулых гадоў улетку я бываў у Германіі. Кожны раз для мяне адкрывалася нешта новае. Спадзяюся, чытачам газеты «Кур`ер» будзе цікава пачытаць мае дарожныя нататкі.

    Апошні раз ляцеў з Мінску самалётам «Белавія» ў Прагу. Там мяне чакала дачка, каб на аўто давезці да горада Рэгенсбург, дзе на беразе ракі Дунай купіла сваё жыллё.

    Самалёт набраў вышыню, я адклаў у бок фотаапарат. За спіною пачуў: «Вы ўсё яшчэ фатаграфіруеце?» Я азірнуўся. Маладая жанчына лагодна ўсміхалася. «Вы з Салігорска, я вас ведаю».

    Выгнаннікі

    «Мой муж — малодшы з Гураў вёскі К…(яна назвала вёску каля Салігорска). Мама яго з паволжскіх немцаў. Пазнаёміліся бацькі ў Сібіры, — распавяла сямейную гісторыю мая новая знаёмая. — У час нямецкай акупацыі немцы прызначылі бацьку ў самаахову. Ён не меў зброі, некалькі разоў ноччу хадзіў па вуліцы з бразкаўкай, што зусім не адпужвала партызан.

    Але ў 1944 годзе, пасля вяртання ў Беларусь, савецкая ўлада саслала яго ў Сібір. З Сібіры яны прыехалі ў Салігорск. Бацька адчуваў папрокі: то немцам служыў, то высланы быў. Гэта адбівалася на дзецях.

    Настаў час, калі немцы вярталіся ў Германію. Першымі паехалі мама з бацькам, пасля выехалі трое дзяцей з сем`ямі. Жывём у адным пасёлку ў катэджах. Так мы сталі выгнаннікамі. Працую ў школе выкладчыкам англійскай мовы для перасяленцаў. Прыязджайце ў госці».

    Дарога Прага-Рэгенсбург

    Ехаць з Чэхіі ад аэрапорта да месца назначэння каля 150 км. Дарога еўрапейскага стандарта, але аўтамашын менш, чым на дарозе ад Франфуркта-на-Майне. Наш «Поршэ» імчыцца з хуткасцю больш 120 км/г, абганяючы многія легкавушкі і грузавікі. Толькі кручу галавою, каб паспець глянуць, што там за акном пасажыра.

    З убачанага трэба адзначыць цэлыя палеткі сонечных электрастанцый, ветравых значна менш, чым у Германіі.

    Мы праскочылі паварот на бензазапраўку легкавушак, таму заехалі на станцыю запраўкі грузавікоў. Усе калонкі запраўлялі дызельным палівам, а нам патрэбен бензін-95. Насустрач выйшаў мужчына пенсіённага ўзросту. Дачка на нямецкай мове старалася растлумачыць сваю памылку. Мая рэпліка па-руску адразу нас зрабіла сябрамі. Мужчына калісьці вучыўся ў Маскве, добра памятае рускую мову.

    Мы хутка дамовіліся. Мужчына заправіў наш бак, памыў ветравое шкло аўтамабіля, адправіў дачку ў касу.

    Дзяржаўная мяжа

    Дарога ў дзве паласы ў двух накірунках накручвалася на колы, прыбліжаючы нас да мяжы з Германіей. Абганяем грузавыя машыны з нумарамі розных еўрапейскіх дзяр­жаў. Шкада, аўто з беларускімі нумарамі неяк не трапляюцца. Шмат машын, якія перавозяць легкавушкі: у бок Чэхіі вязуць нямецкія Мэрсадэсы і БМВ, у бок Германіі — цяжкія крытыя фуры.

    Раптам возглас дачкі: «Тата, глядзі, граніца паміж Чэхіей і Германіей». Я паспяваю зрабіць фотаздымак. На сінім квадраце круг жоўтых пяцікутных зорак, а ў цэнтры «Bundes-republik Deuschland».

    Сцеражыся веласіпедыста

    Як толькі ўехалі ў горад, на вуліцах з`явілася процьма веласіпедыстаў. Не менш іх за горадам. Не бачыў толькі на аўтабане. Едуць маладыя і пажылыя. У горадзе сцеражыся павароту ўправа, бо з правага боку, побач з аўто, можа ехаць веласіпедыст. Для іх абавязкова спецыяльная дарожка. Мне сказалі, што самай «веласіпеднай» дзяржавай ў Еўропе з`яўляюцца Нідэрланды. Там на тысячу жыхароў прыходзіцца 990 веласіпедаў, у Германіі ўсяго 760. У Беларусі — толькі 100.

    Новая сядзіба

    Сядзібу, што купіла дачка, ведаў раней. Будаваў яе ў пачатку трыццатых гадоў мінулага веку селянін-фермер: гэта хата ў два паверхі, пры хаце двухпавярховы хлеў. Сцены першага паверху з камянёў, другога — з дошак. Ад даўніны выглядае страшнаватым, чорным.

    Сэнс гэтай пакупкі: хату адрамантавалі, зрабілі дзве кватэры. Перабудавалі былы хлеў і абсталявалі 12 рабочых месцаў для спецыялістаў фірмы. Усе гэтыя перабудовы з пакупкай дома абышліся ў адзін мільён еўра. На пытанне, на што такія клопаты, зяць адказаў: «Чаму ж не будаваць? Крэдыт даюць пад 2%».

    Культурны цэнтр эмігрантаў

    «Яго пабудавалі чатыры гады назад, — расказвае кіраўнік Цэнтра Таццяна Лохман. — Тут більярд, спартыўная зала, музычныя інструменты, працуе бар. Сярод наведвальнікаў многа бежанцаў з Чачні, Албаніі, былой Югаславіі, розных куткоў Расіі. Праводзім вечары адпачынку, гуляем вяселлі. А на рускамоўныя вяселлі, часам, збіраюцца пад сотню гасцей».

    Тут збіраецца рускамоўная група дзяцей ад аднаго да трох з паловай гадоў. Працуе з дзеткамі Ларыса Кузьміна, былая жыхарка горада Свярдлоўска, мае адукацыю юрыста, але па характару — выхавацель дзяцей. Вопыт гэты ад мамы пераняла. «Матэрыяльна не дрэнна ўладкаваліся, але Радзіма нам сніцца», — кажа Ларыса.

    Ноч у самы доўгі дзень

    Гэта ноч была на 24 чэрвеня. Прыбег у пакой 9-гадовы ўнук: «Дзед, хадзем, ужо касцёр гарыць».

    Узгорак над Дунаем свежавыкашаны, гарыць касцёр, грае аркестр, пажылыя і маладыя спяваюць песні. Побач смажаць каўбаскі і прадаюць піва. Бо які баварац без піва! На мяне, чужога ды з фотаапаратам, паглядаюць. Праходзіць нешта падобнае на наша свята Купалле. Сустракаю дочкінага суседа-пенсіянера з жонкаю. Абдыманне, прывітанне. Яны пайшлі ў хор на сваё месца, а да мяне падыйшла прадавец, дала булачку, каўбаску і пляшку піва. «Кажуць, вы прыехалі здалёк, частуйцеся», — і лагодна ўсміхаецца. Я растлумачыў ёй, дзе Беларусь.

    Руская песня «Кацюша»

    Да суседзей Дорнаў прыехалі госці, аб чым паведаміла суседка і запрасіла на поўднік. Па этыкету павінны ў гэты час піць каву ці чай.

    Але гэта не надта спадабалася госцю, былому афіцэру, таму мужчынам падалі піва. Вось гэта пітво! Хутка завялася гамонка. А спадарыня Aдэлінда паднялася і пайшла ў пакой. Адтуль пачуліся гукі фартэпіяна і мелодыя рускай песні «Кацюша». Мы пайшлі следам. Жонка і дачка сталі падпяваць. Атрымалася не блага.

    «Акрамя музычнай школы, я іграю ў касцёлах Гановера. У нас працуе рускамоўны хор. Сярод перасяленцаў з Расіі многія валодаюць цудоўнымі галасамі, але не маюць музычнай граматы, — сказала спадарыня Aдэлінда. — Патрэба ў адукаваных людзях вялікая».

    З клопатамі пра галодных

    Гэта была нядзеля, не працоўны дзень. Не прыехала кухарка, і гаспадар не пайшоў у свой кабінет, а стаў гатаваць новую страву. Ставілася задача параўнаць на смак канадскі стэйк з быкоў, што вольна пасуцца па прэрыях Канады, і з бычкоў, што вырастаюць у нямецкіх фермераў. Першыя коштам 30 еўра, другія — 18 еўра за кіло.

    Да мяса прыгатавана рысавая каша з чачавіцай. Дзевяці гадовы ўнук не цікавіўся смакам мяса, а вышукваў чорныя зерня чачавіцы і выкідваў. Усе моўчкі паглядалі на яго стараннасць. Раптам бацька не вытрымаў і павучальна сказаў: «У свеце штодня паміраюць з голаду тысячы дзяцей, а ты…», — і злосна глянуў на сына.

    Сын перастаў поркацца ў кашы, але ўсяроўна яе не еў. Я ледзь устрымліваўся ад смеху: з якімі клопатамі пра галодных жывуць людзі.

    Дарога да дому

    Палова пасажыраў на самалёт «Белавія» Прага-Мінск былі маладыя людзі. Высветлілася, гэта студэнты, якія здавалі ўступныя экзамены ў навучальныя ўстановы Чэхіі. На пытанне, чаму ў Чэхіі вучыцца вырашылі, адказвалі, што адукацыя не горшая за нацыянальную і менш каштуе.

    УНП 101 166 185
    Посольство ФРГ в РБ

    Этот материал был опубликован на странице 30 печатного номера газеты «Інфа-Кур’ер» №51 (829) от 22 декабря 2016 года. Вы можете приобрести этот выпуск в цифровом формате PDF.
    Все публикации