Сегодня пятница, 20 октября +10
    Вокруг нас

    За правы чалавека і вяршэнства закону

    АДЗНАЧЫЛІ ПРАВААХОЎНІКАЎ. Першымі стыпендыятамі прэміі «За правы чалавека і вяршэнства закону» сталі 15 чалавек з усяго свету. У іх ліку прадстаўнік Беларусі Алег Гулак (на заднім плане).
    АДЗНАЧЫЛІ ПРАВААХОЎНІКАЎ. Першымі стыпендыятамі прэміі «За правы чалавека і вяршэнства закону» сталі 15 чалавек з усяго свету. У іх ліку прадстаўнік Беларусі Алег Гулак (на заднім плане). Фота з сайта minsk.diplo.de
    • Новые объявления
    • ГАРАЖ в ГК 7 (12 в/г), 4×9, свет, подвал, яма — 4000 руб. т.(8 029) 304 09 44

      ГАРАЖ в ГК «Виленский». т.(8 029) 621 47 00

      ГАРАЖ в ГК «Майский посад», 6.1×4.5 м, возле въезда. т.(8 029) 636 56 60

    У чацвер, 1 снежня, старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак быў узнагароджаны Германа-Французскай прэміяй «За правы чалавека і вяршэнства закону», якая прысуджаецца ўпершыню.

    Прэмію ўручылі міністры замежных спраў Германіі і Францыі Франк-Вальтэр Штайнмаер і Жан-Марк Эро. Акрамя Алега Гулака, прэмію артымалі права­абаронцы з Іарданіі, Італіі, Пакістана, Расіі, Канады, Індыі і Ірландыі.

    У сваім сумесным артыкуле з нагоды ўручэння прэміі Жан-Марк Эро і Франк-Вальтэр Штайнмаер адзначылі:

    «Гаворка ідзе пра такіх людзей, як бразільянка Марыя да Пенха, якая пасля нападу на яе ўласнага мужа прыкаваная да інваліднага вазка і сёння ўпарта змагаецца за абарону жанчын ад сямейнага гвалту. Як Суніта Крышнан з Індыі, што паўстае супраць прымусовай прастытуцыі і гандлю людзьмі ў сваёй краіне, у якой многіх маладых жанчын, нават дзяўчынак, прымушаюць да прастытуцыі. У Чадзе Жаклін Мудзейна вельмі мужна і з поспехам змагалася за тое, каб прыцягнуць былога прэзідэнта Хісэнэ Хабрэ да адказу за злачынствы, здзейсненыя ім падчас кіравання. Раед аль-Салех з Сірыі раней быў бізнесменам і займаўся гандлем электратэхнікай. Сёння ён кіраўнік «Белых касак», групы валанцёраў, якія дапамагаюць выцягнуць людзей з руін пасля авіяўдараў і аднавіць разбураную інфраструктуру. Часта пры выкананні сваёй місіі яны рызыкуюць жыццём.

    Усе яны — людзі з самых розных куткоў свету. Людзі, на якіх такі розны вопыт наклаў свой адбітак. Аднак ёсць тое, што іх усіх аб`ядноўвае: яны змагаюцца за правы тых, хто побач.

    Для таго каб аддаць належнае гэтым мужным жанчынам і мужчынам ва ўсім свеце, мы вырашылі сумесна заснаваць Германа-Французскую прэмію «За правы чалавека і вяршэнства закону». На гэтым тыдні мы ўпершыню яе ўручылі.

    Гэтай прэміяй мы шануем тых, хто з вялікай самааддачай рашуча выступае ў абарону іншых людзей. Пры гэтым яны часта рызыкуюць і працуюць у вельмі складаных умовах. Гэтыя жанчыны і мужчыны заслужылі нашу падзяку і падтрымку.

    Для Германіі і Францыі абарона і прасоўванне правоў чалавека з`яўля­юц­ца цэнтральным элементам нашай знешнепалітычнай дзейнасці. Правы чалавека — гэта аснова і неабходная ўмова для міру і справядлівасці ў нашым свеце. Таму мы, як міжнародная супольнасць, пасля жудасных войнаў ХХ стагоддзя абвясцілі пра сваю прыхільнасць абароне і прасоўванню гэтых правоў — у рамках Арганізацыі Аб`яднаных Нацый, АБСЕ, Савета Еўропы і Еўрапейскага саюза.

    Цяпер, аднак, мы павінны зрабіць усё для таго, каб гэтыя вялікія дасягненні не аказваліся пад пытаннем. Мы бачым, што ў сённяшнім свеце такая пагроза іх размывання існуе — усё больш урадаў абмяжоўваюць грамадскія і індывідуальныя свабоды, прыкрываючыся меркаваннямі бяспекі, палітычнай стабільнасці ці культурных асаблівасцяў. Мы гэта назіраем і ў дэмакратычных краінах. Там, дзе арыштоўваюць журналістаў, адвакатаў і сябраў няўрадавых ар­га­нізацый. Там, дзе пры­сутнічае спакуса ўзвесці новыя сцены, хоць гісторыя нас вучыць, што сцены ніколі не вырашаюць праб­лем.

    Германія і Францыя рашуча супрацьстаяць гэтаму. Мы абодва ў хо­дзе нашых сумесных паездак на ўласныя вочы ўбачылі, што бывае, калі людзям адмаўляюць у іх фундаментальных правах. Таму мы па ўсім свеце выступаем за іх абарону і прасоўванне. Пры гэтым мы выкарыстоўваем увесь спектр інструментаў нашай знешняй палітыкі — ад падтрымкі мясцовых праваабаронцаў да садзейнічання дэ­макратычнаму дзяржаў­на­му кіраванню; ад пра­ду­хілення крызісаў да постканфліктнага аднаў­лення.

    Як міністры замежных спраў мы будзем упарта працягваць барацьбу за тое, каб не толькі выяўляць выпадкі парушэння правоў чалавека, але і актыўна абараняць людзей ад абмежавання асноўных свабодаў. Барацьбу за правы чалавека мы павінны весці сумесна і на ўсіх узроўнях. А Германа-Французская прэмія «За правы чалавека і вяршэнства закону» — сімвал гэтага.

    Лаўрэатамі прэміі, прапанаванымі нашы­мі германскімі і французс­кімі замежнымі прадстаў­ніцтвамі, у гэтым годзе з`яўляюцца:

    Спецыяльная прэмія прысуджаецца сірыйскай арганізацыі «Белыя каскі».


    Даведка «Кур'ера». Міжнародны дзень правоў чалавека па прапанове Генеральнай Асамблеі ААН штогод святкуецца 10 снежня. Таму што менавіта 10 снежня 1948 года была прынята Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, якая абвясціла правы асобы, грамадзянскія і палітычныя правы і свабоды. Гэта значыць роўнасць перад законам, права кожнага на свабоду і асабістую недатыкальнасць, свабоду сумлення і інш.

    Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з 1998 года Дзень правоў чалавека 10 снежня адзначаецца і ў Рэспубліцы Беларусь.

    УНП 101 166 185
    Пасольства ФРГ у Беларусі

    Этот материал был опубликован на странице 30 печатного номера газеты «Інфа-Кур’ер» №49 (827) от 8 декабря 2016 года.
    Все публикации