Сегодня пятница, 20 октября +6
    Самиздат

    Пацукі і людзі

    Малюнак: Вера Шут
    • Новые объявления
    • ГАРАЖ в ГК 7 (12 в/г), 4×9, свет, подвал, яма — 4000 руб. т.(8 029) 304 09 44

      ГАРАЖ в ГК «Виленский». т.(8 029) 621 47 00

      ГАРАЖ в ГК «Майский посад», 6.1×4.5 м, возле въезда. т.(8 029) 636 56 60

    Існуе думка, што чалавек, пацукі і прусакі жывуць побач не адно тысячагоддзе і на працягу гэтага часу ідзе барацьба паміж гэтымі істотамі. Пры дапамозе розных сродкаў з прусакамі як-ніяк чалавек спраўляецца, а вось з пацукамі ніякія сродкі не дапамагаюць.

    Ужо даказана, што існуе на зямлі свая пацучыная дзяржава. І ёсць у гэтай дзяржаве свая ўлада, існуюць свае законы, ёсць лідары, разведка і іншыя структуры. Па масці існуе чатыры віды пацукоў — чорныя, шэрыя, рыжыя і белыя. Самыя агрэсіўныя — рыжыя пацукі. У прыродзе яны мала сустракаюцца, бо былі выведзены яшчэ японцамі для вопытаў над палоннымі. Потым на ўзбраенне іх узялі фашысты. Для знішчэння людзей было выкінута шмат кантэйнераў з такімі пацукамі на блакадны Ленінград. Самыя «ціхія» — шэрыя і белыя пацукі, яны ж самыя «разум­ныя».

    Дзед Іван шмат пражыў на гэтым свеце і шмат чаго расказвае пра пацукоў.

    Каб захаваць зерне ад іх, прымайстраваў бочку на 300 літраў пад зернесховішча. Збоку выразаў акенца, зрабіў засоўку, каб зерне высыпалася тады, калі гэта трэба.

    Аднойчы назіраў такую карціну. Два чорныя пацукі падышлі да бочкі, аб нечым «параіліся» і адзін з іх залез на латок, на які высыпалася зерне, а другі застаўся на падлозе. Першы пацук засунуў хвост у шчыліну паміж бочкай і засоўкай і пачаў выкідваць хвастом па зярнятку, а другі лавіў і складваў іх у кучку. Праз некаторы час каля бочкі вырасла горка зерня. «Ну і разумныя пачвары», — сказаў дзед. Пацукі кінуліся ў розныя бакі.

    Пра гэты выпадак расказаў яму стрыечны брат, які жыў у падмаскоўным гарадку. Здарылася гэта падчас вайны, у 1942 годзе. Немцы былі ўжо на падыхо­дзе да гарадка, а нашы адступалі, самалёты інтэнсіўна бамбілі.

    Калі сціхла бамбёжка, Фёдар вырашыў злазіць у харчовы склад, які знаходзіўся непадалёку ад іхняга дома.

    Было яму няпоўных 15 гадоў. Праз дзірку ў сцяне забраўся ў склад. На падлозе валяліся запалкі, свечкі, бляшанкі з тушонкай. Сунуўшы ў кішэню запалкі і свечкі, рушыў да пралому ў сцяне, але тут зноў пачалася бамбёжка. Усё абрушылася, наступіла цемра.

    Хлопец спалохаўся, за­плакаў, але потым ус­пом­ніў пра запалкі і свечкі. У падвале стала святлей і нават неяк утульней, захацелася есці. На разбітых паліцах знайшоў некалькі скрынак з абаранкамі, цукеркамі. Усюды на падлозе былі раскіданы бляшанкі з тушонкай ды рыбныя кансервы. Не знайшоўшы нічога вострага, каб адкрыць іх, хлопец падсілкаваўся абаранкамі і цукеркамі. Падаслаўшы некалькі кардонных скрынак, Фёдар заснуў. Прачнуўся хлопец ад нейкага хрусту і піску: з дзясятак пацукоў даядалі яго абаранкі.

    Мучыла смага, хацелася піць. Запаліўшы свечку, Фёдар абследаваў склад. У канцы калідора стаяла паліца з пляшкамі. Адкрыў адну, паспытаў — віно. Так упершыню хлопец паспытаў спіртное. На суседніх паліцах ляжалі сталярныя прыстасаванні: сякеры, рубанкі, фуганкі. «Ну вось, будзе чым ускрыць бляшанкі», — падумаў хлопец.

    Невядома, колькі прай­шло часу, хлопец звыкся з суседзямі-па­цу­камі. Тыя, мабыць, таксама звыкліся з чалавекам. «Ну што, будзем разам жыць?» — спытаў Фёдар. Тыя ж, натапырыўшы вушкі, быццам разумелі яго.

    Колькі прайшло дзён, Фёдар ужо і не лічыў. У падвале стала халадаць, на сценах пачаў выступаць іней, мабыць, пачыналася зіма. Спрабаваў развесці агонь са скрынак, але ў падвале дыму было не прадыхнуць, і Фёдар адмовіўся ад гэтай ідэі. Свечкі хлопец пачаў эканоміць, абаранкі былі з`едзены, цукеркі таксама. Заставаліся толькі банкі з тушонкай, рыбныя кансервы ды віно.

    Аднойчы, запаліўшы свечку, Фёдар убачыў, як тры пацукі кацілі да яго бляшанку, супыніліся і сталі паглядаць на яго. Адкрыўшы не­каль­кі банак, хлопец паставіў іх на падлогу. З усіх кутоў да ежы наляцелі пацукі. «Ну вось, я хутка змерзну. Хто вам будзе бляшанкі ўскрываць?» — спытаў Фёдар і, падсілкаваўшыся і выпіўшы крыху віна, пайшоў спаць у свой закуток.

    Прачнуўся ён ад таго, што вакол варушылася мноства пацукоў і было цёпла, як пад коў­д­рай. Спалохаўшыся, хлопец згроб з сябе гэтую «жывую коўдру», але пацукі не разбегліся, стаялі на падлозе і папісквалі. Хлопец здагадаўся, чаго тыя хацелі. Ён адкрыў некалькі банак з тушонкай і кінуў на падлогу. Пацукі накінуліся на ежу.

    Вось так яны жылі, абаранялі адзін аднаго. Пацукі былі для Фёдара жывой коўдрай, а ён для іх адкрываў кансервы.

    Вызваліўся хлопец праз некалькі месяцаў, калі ад выбухаў вываліўся кусок сцяны. Гэта наступалі нашы войскі.

    Калі вярнуўся да хаты, родныя не паверылі таму, што яго выратавалі пацукі. Па-першае, ён быў увесь сівы, у бруднай вопратцы. Але пабываўшы на тым скла­дзе, зразумелі, што іх сын не пашкодзіўся розумам.

    А вось гэты выпадак падаецца мне анекдотам. Жыў адзін бомж у цеп­ларазмеркавальнай камеры цэнтральнага ацяплення. Аднойчы да яго ў «кватэру» завітаў пацук, і чалавек пакрыху яго падкармліваў. Так яны «пасябравалі».

    Аднаго разу ў бамжа бы­ла пляшка, і тут з`явіўся Крыс — такую мянушку даў яму ўладальнік «кватэры». «Ну што, брат, хочаш выпіць?» — спытаў бомж і наліў у бляшанку віна. Крыс, выхлябаўшы віно, тут жа зваліўся. «Слабак», — сказаў бомж і сам заваліўся спаць.

    Пры чарговай п`янцы Крыс зноў з`явіўся. «Бач ты, спадабалася. За выпіўку трэба плаціць», — сказаў мужчына, але наліў «сябру» віна.
    Праз некалькі дзён бомж зноў убачыў Крыса, а каля бляшанкі — бліскучую манетку. Яна была залатая.

    Хочаце верце, хочаце не, з таго часу кожны раз Крыс, адведаўшы віна, прыносіў залатоўку.

    Бомж падняўся і на старую «кватэру» заходзіў, каб «наліць» сябру і забраць чарговую залатоўку.

    Паслухаўшы такія гісторыі, міжволі ўзнікае пытанне: хто першым з`явіўся на зямлі — чалавек ці пацукі, і хто з іх разум­нейшы?

    Этот материал был опубликован на странице 28 печатного номера газеты «Інфа-Кур’ер» №47 (825) от 24 ноября 2016 года.
    Все публикации