Сегодня понедельник, 23 октября +0
    Культура

    Летні адпачынак народнага майстра Пратасені

    МАЙСТАР. Мікалай Пратасеня правёў лета з карысцю: са сваімі выхаванцамі пабываў у паходзе, на чатырох фестывалях і пленэры.
    МАЙСТАР. Мікалай Пратасеня правёў лета з карысцю: са сваімі выхаванцамі пабываў у паходзе, на чатырох фестывалях і пленэры. Фота: Уладзімір Амяльчэня
    • Новые объявления
    • ГАРАЖ в ГК 7 (12 в/г), 4×9, свет, подвал, яма — 4000 руб. т.(8 029) 304 09 44

      ГАРАЖ в ГК «Виленский». т.(8 029) 621 47 00

      ГАРАЖ в ГК «Майский посад», 6.1×4.5 м, возле въезда. т.(8 029) 636 56 60

    Народны майстар Мікалай Пратасеня працуе ў Салігорску з 1983 года — кіруе заслужаным аматарскім калектывам «Скарбонка». За гэты час ён стаў вядомым спецыялістам па вырабам з гліны не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Шмат яго выхаванцаў зараз працуюць на гэтай ніве.

    Скончылася лета, пачаўся новы навучальны год. Сустрэліся з Мікалаем Аляксеевічам выпадкова на вуліцы. Ведаючы яго непаседлівы характар, спытаў, як і дзе ён адпачываў улетку. Той з усмешкаю адказаў: «Адпачываў добра, цікава, многа бачыў карыснага для сваёй майстэрні». І далей распавёў пра свой летні адпачынак.

    «Мой адпачынак пачаў­ся з гіс­та­рычна-эт­ніч­нага паходу са сваім гуртком з васьмі чалавек на Старобіншчыну. Тры дні пражылі ва ўрочышчы Скакаль, назіралі за жыццём і паводзінамі птушак, а таксама слухалі і расказвалі гісторыю і легенды Старобіншчыны, якая багата гісторыямі часоў Вялікай Айчыннай вайны. Дзецям гэта вельмі цікава.

    Пасля быў фестываль дзіцячай творчасці «Калыска талентаў» у Клецку. Мае навучэнцы ўзялі два першыя месцы: Ілля Навумовіч — за калекцыю творчых работ, Ангеліна Кулеш — за захаванне і развіццё традыцый народнай керамікі.

    Потым быў вялікі фестываль-свята «Гліняны звон» у Івянцы. З`ехаліся туды 92 удзельнікі з рэспублікі. Сярод іх толькі салігарчан было 16 чалавек — усе мае навучэнцы, сапраўдныя і былыя, якія ўжо скончылі аддзяленне керамікі Ві­цеб­с­кага ўніверсітэта і працуюць на ніве народных вырабаў.

    Наша студыя «Скарбонка» ўзяла на фестывалі шэсць дыпломаў: Гран-пры, два — першай ступені і тры — другой ступені.

    Наперадзе нас чакала яшчэ большае свята ў Кіеве. Туды на міжнародны этна-фестываль, які працягваўся тыдзень, прыехалі народныя майстры з Прыбалтыкі, Польшчы, Арменіі, Грузіі, Крыма, нават з Афрыкі. Было на што пагля­дзець і падзівіцца. Акрамя керамікі, былі прадстаўлены вырабы ткацтва, з саломкі, вы­ці­нанкі. Можна было заказаць майстар-клас у любой дэлегацыі. Яны цярпліва паказвалі і вучылі свайму майстэрству. Вельмі ўразіла грузінская капэла, якая спявала народныя грузінскія песні. Спадабаўся абрад вяселля, які паказала дэлегацыя Адэскай вобласці.

    Цікава прайшоў і дзень сарочкі-вышыванкі. Усе ўкраінцы, ад малога да вялікага, у гэты дзень былі апрануты ў свае вы­шыванкі. Наша дэлегацыя таксама была ў вышыванках. Гэта незабыўны дзень!

    Потым быў «Славянскі базар у Віцебску». Да яго я ўжо звычны, бо бываю кожны год. На гэты раз мне прэзентавалі білет на канцэрт Максіма Галкіна.

    Пасля Віцебска ад­­пра­­віўся на V Між­народны пленэр ганчароў у вёску Гарадная Брэсцкай вобласці. Расказваць пра гэтую мясціну без хвалявання не магу і сёння.

    Фота: Уладзімір Амяльчэня
    Вёска Гарадная вядома сваімі ганчарнымі вырабамі ажно з 1148 года, мела сваё Магдэбургскае права, чаго не мелі многія гарады. Свае вырабы з гліны вяскоўцы прадавалі ў Прыбалтыцы, Польшчы, Расіі.

    Сёння ў вёсцы працуюць 10 прафесійных майстроў. Гарадная з`яўляецца дзяржаўнай нематэрыяльнай каштоўнасцю. У вёсцы працуе вялікі музей ганчарных вырабаў, дзе дзяцей вучаць майстэрству працы з глінай. Тут збярогся старадаўні горн для абпальвання вырабаў.

    На гэтым пленэры я да­ваў майстар-клас мясцовым дзецям і студэнтам Столінскага каледжа, таксама пры­сутнічалі прадстаўнікі з Украіны. Урок быў цікавым, я шмат расказваў пра беларускую гліняную цацку.

    У гэтай вёсцы мы правялі 10 дзён, пабывалі на свяце вёскі. На цэнтральнай плошчы быў кірмаш, на які з`ехаліся ганчары і ўдзельнікі пленэра. Тут добра куплялі нашу беларускую цацку.

    Калі не наскучыла слухаць, дык ведай, што з гэтага навучальнага года ў студыі «Скарбонка» са мною побач будзе працаваць былая мая вучаніца Таццяна Проніна, якая скончыла Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыялізацыі «Кераміка». У свеце многа працуе маіх навучэнцаў, нават у медыцыне, у стаматалагічных клініках, дзе патрэбны майстры па лепцы з гліны.

    Лета дало мне шмат матэрыялаў для напісання педагагічнага праекта «Адраджэнне і зберажэнне ў сучасных умовах тэхналогій вырабу твораў народных промыслаў (кераміка) і іх прымяненне ў практыцы работ устаноў адукацыі і культуры». Прыходзь — пакажам, навучым".

    Этот материал был опубликован на странице 7 печатного номера газеты «Інфа-Кур’ер» №38 (816) от 22 сентября 2016 года.
    Все публикации