Сегодня вторник, 22 мая +18
    Вокруг нас

    Знічкі летніх пацёмкаў

    • Новые объявления
    • СДАМ павильон на мини-рынке в 11-м городке. 12 кв.м., есть интеренет, кондиционер. Тел. (8 029) 676 17 23.

      ***

      КВАРТИРУ 2-х комнатную в Могилёве срочно обменяем на 2-х или 1-комнатную в Слуцке. Днепровский бульвар 24, квартира внутренняя, тёплая, 3 этаж. Комнаты смежные, застекленная лоджия, раздельный санузел. Теплая панелька в удобном районе, рядом парк и Днепр в пешей доступности. Возможна продажа. Торг. Тел. (80 44) 713 99 17

      ***

      БАНКИ по 0,5, 1, 3 литра. 30 штук, в основном поллитровые. За всё прошу 5 рублей. Самовывоз. Тел. (8 029) 329 29 34 (life), (8029) 250 91 99 (МТС)

    Дзень змяняўся надвячоркам. Але было яшчэ горача. Вячэрняя зара дагарае на захадзе, тлее яе палоска. А ў другім баку бліскаюць маланкі, але без грому. Вялізнае чырвонае круглае сонца апускаецца на паверхню зямлі.

    У пакой упырхнуў матыль начнік. Ён трапятаў пад столлю і віўся вакол зыркай люстры. Ніна слухала музыку, якая лілася з радыёкропкі і няўрымсліва прытанцоўвала, мітусілася перад люстэркам, паварочвалася і так і гэтак, папраўляла прычоску, аглядала сваю квяцістую сукенку, якая ладна аблягала прыгожы стан і прыдавала дзяўчыне жаданую складнасць.

    «Доўга будзеш чапурыцца? — пачуўся з другога пакоя голас сяброўкі Валі. — Ужо пара на танцулькі бегчы, сёння твой любы будзе. Днём прыехаў аўтобусам».

    Нінка крутнулася зноў, паказала сабе язык, зрабіла грымасу і задаволеная пстрыкнула выключальнікам, выскачыла ў сенцы.

    На дварэ ўстанавілася глыбокая цішыня. З-за саду данёсся шум цягніка. Шум наплываў і ўзмацняўся, стаяў дзесьці недалёка. Нарэшце ён пачаў спадаць, глушэць, пакуль зусім не прапаў у напрамку Урэчча.

    На вуліцы раздаваўся гоман і ўзрываўся залівісты смех. Нечакана ўзняўся свіст і гогат, не інакш уздурэлі хлопцы. Там захлёбіста забрахала дварняга, за ім дзесьці яшчэ ўзвыў сабака.

    Сяброўкі шыбавалі па асфальтнай вуліцы, стукаючы невысокімі абцасамі сваіх лодачак. А музыка ўжо бліжэй грымела над вёскай.

    Перад ззяючым усімі вокнамі клубам сябровак сустрэлі хлопцы. Дзяўчаты танцавалі амаль увесь вечар. Пад кронамі бяроз на святле кружыліся хрушчы.

    Вось і Ён — яе каханы Саша. Яны некалькі танцаў прапусцілі, пастаялі пад бярозкаю і рашылі прагуляцца па вёсцы начной.

    Вёска бесклапотна адпачывала. Дзе-нідзе толькі праз мярэжу вішань і язміну мігцела нейкае акно. Часам раздаваліся выразлівыя гукі, часам ледзь улоўныя даносіліся аднекуль.

    «Куды мы ідзём?» — ціха спытала Ніна. «Сам не ведаю, можа, у бездань ночы», — паціснуў плячыма Саша, трымаючы яе руку. «Хоць на самы край свету, дзе будзеш я і ты, дзе ні адной душы не сустрэнеш, толькі высока ў небе ззяюць вялікія і малыя зоркі», — сказала Ніна, крыху прыхінулася да Сашы.

    Крочылі памалу. Шэптам размаўлялі, паціху смяяліся. Яны, закаханыя, не заўважылі, як прыйшлі ў сад каля хаты і прыселі ў альтанцы.

    Ярка асвятляючы ваколіцу, праз усё неба размашыста чыркнула зорка і над зямлёю згасла. Ніна прывольна адкінулася, утаропіла ўгору вочы, доўга назірала кудысьці, потым неспадзеўкі аклікнула прыціхлага хлопца, які любаваўся пры месячным святле прыгожым тварам дзяўчыны: «Саша! Табе ніколі начамі не блюзнілася, быццам нехта цікаўна сочыць за табой?» — «Адкуль? Зверху? З месяца, ці зоркі, ці з той знічкі-метэарыту? — запытаў Саша. — Здаралася. Адчуваў штосьці. Не па сабе тады рабілася, трохі бянтэжыла, а больш дык бадзёрыла: не адзінокія мы на зямлі. Добра ўсё-такі жыць вось так і кахаць…» — «Нядрэнна, вядома», — дабавіла Ніна.

    Быццам дамовіліся, адразу замоўклі. Кожны думаў аб чымсьці сваім. Саша зняў пінжак, акрыў ім Нініны плечы, прытуліў яе.

    «Цяплей зараз стала, — прашаптала тая, — здаецца б да скону прасядзела так. Не ведаю, як бы жыла, калі б не ты і нашы спатканні». — «І я таксама!» — часцей задыхаў хлопец і мядзведзята ашчаперыў дзяўчыну. Яна рассмяялася і раптам папрасіла: «Пацалуй мяне!»

    Саша схіліўся і цалаваў яе губы, твар, вочы… Дзяўчына выпрасталася, абвіла яго рукамі. Потым загаварыла паволі: «Сашка! Любенькі! Хопіць! Не дурэй! Апамятайся! Крычаць буду! Пусці! Чуеш?» — «Маўчы, каханая», -прашаптаў хлопец.

    Ніна ўсім целам напружылася, паспрабавала выслабіцца, аднак адчула гарачыню налітых здароўем тугіх грудзей і быццам згубіла прытомнасць, аціхла. Праз прыкрытыя вейкі яна ўбачыла прама над сабой аранжавую зорку, якая быццам падміргвала ёй і адначасова ўлавіла церпкі пах начных летніх кветак і шэлест галінак і лісцяў на высокай яблыні, якая ўзвышалася над альтанкай.

    Занімаўся золак. Нясмела трымцеў світанак. Разам з цемраю, што запаўняла сады, агароды і двары, закуткі, прападалі начныя шорахі, начныя мроі. Усё вакол рабілася звычным. Крыху вялымі з-за бяссоніцы выглядамі Саша і Ніна.

    Пачынаўся дзень. Раз-пораз кукарэкаў і біў крыллем певень ў хляўчуку, сакаталі куры.

    «Бач, ужо світае, — сказала Ніна. — Гэта ўжо галосяць трэція пеўні, самыя дружныя».

    Зрэдзь цішыню парушалі крокі па вуліцы, шоргат тугіх колаў аўтамашын. У паветры сыра, на платах, на стрэхах, на лістах дрэў ляжыць раса. Сонца паволі падымаецца над вёскаю.

    Шчасце ў радасці чалавека маладога, якому люба і цікава пабыць з каханаю і яшчэ з цішынёю. Гэта і ёсць шчасце і радасць, час чакання і спаткання, час кахання!

    Міхась Масюк

    Все публикации