Сегодня среда, 25 апреля +14
    Самиздат

    Захаваем прыгажосць вясны

    • Новые объявления
    • СДАМ павильон на мини-рынке в 11-м городке. 12 кв.м., есть интеренет, кондиционер. Тел. (8 029) 676 17 23.

      ***

      КВАРТИРУ 2-х комнатную в Могилёве срочно обменяем на 2-х или 1-комнатную в Слуцке. Днепровский бульвар 24, квартира внутренняя, тёплая, 3 этаж. Комнаты смежные, застекленная лоджия, раздельный санузел. Теплая панелька в удобном районе, рядом парк и Днепр в пешей доступности. Возможна продажа. Торг. Тел. (80 44) 713 99 17

      ***

      БАНКИ по 0,5, 1, 3 литра. 30 штук, в основном поллитровые. За всё прошу 5 рублей. Самовывоз. Тел. (8 029) 329 29 34 (life), (8029) 250 91 99 (МТС)

    Доўгачаканая вясна набірае моц. Па-сапраўднаму невычарпальная маляўнічая палітра мая. Не згасае майскае шматроўе. Зялёны, блакітны, жоўты і аранжавы, сіні і ружовы, салатавы — усе колеры ўвабраў у сябе гэты паэтычны месяц, радасная пара заключнай фазы вясны, пары абнаўлення.

    У аксаміце зеляніны добра прыкметны веснавыя кветкі. Далікатнымі белымі зорачкамі цвіце кураслеп, ружова-фіяле-тавымі суквеццямі — чубатка, залатіста-жоўтымі колерамі — вясенні чысцяк, а буйнымі ліловымі званочкамі — сон-трава. На сырых лясных палянах цвіце жоўтымі буйнымі шарамі пярэсна. Ад жоўтай лотаці берагі рэк і канаў сталі ярка-сонечнымі, а сырыя лугі зазіхацелі залатымі плямамі.

    Блакітная пралеска першай ўпрыгожвае ельнікі, асіннікі. Яе часта называюць падснежнікам, але ў нас сапраўдны падснежнік амаль не сустракаецца. На прыласканых сонцам палянах ўспыхваюць пралескі. І яны не заўважаюць ні студзёны подых вечаровага ветра, ні лёгкі марозік, што зранку цукрова выбельвае дол. Гэтыя кветкі красуюцца на зайздрасць знясіленай зіме.

    Няма вясны без жоўтых агень-чыкаў падбелу, цуда-кветкі, начной прыгажуні, і сімвала абуджэння і абнаўлення прыроды — фіялкі, або браткі. Гэтыя прыгожыя кветкі вабяць сваім пяшчотным надзвычайным пахам. Але іх цяпер становіцца ўсё менш і менш. Фіялка цвіце двойчы: ранняй вясной і ў сярэдзіне лета. Гэта я назіраў летась. Наш абавязак — зберагчы гэтую кветку для будучыні.

    Прыемна ўбачыць любую кветку і цяжка ўстрымацца, каб не сарваць яе для букета. Дробныя букецікі сціплых, прыгожых кветак неяк сіратліва выглядаюць у руках чалавека на ажыўлёных вуліцах. Здаецца, тут, на тлумных вуліцах, яны згу-білі свой водар і журботна вянуць. Трэба памятаць, што найлепшая кветка тая, што застаецца расці там, дзе яна расцвіла. Іншая справа — у кветніку, у лесе, на паляне…

    З кожным годам бяднеюць фарбы нашых лугоў, лясоў, вадаёмаў. У ціхай завадзі цяжка знайсці беласнежны гарлачык, меней стала ў лясах вядомых паўночных архідэй, сон-травы. Многія кветкі паступова знікаюць, і мы, губляючы іх, губляем зямное хараство. Калі не зразумеем, што кветкі растуць і аднаўляюцца не так хутка, як знішчаюцца, калі не пачнем як след ахоўваць іх, то ў недалёкім будучым развітаемся з імі.

    Сустракаюцца яшчэ людзі, якія збіраюць букеты рэдкіх цяпер кветак не толькі дзеля прыгажосці, але і каб нажыцца. Яны прыходзяць і знішчаюць усе да адной, чым наносяць велізарны ўрон многім раслінам.

    «На наш век, мабыць, хопіць», — думаюць многія. А вось ці змогуць убачыць іх нашы ўнукі?

    Вось чаму пралеску, ландыш, чарамшу (мядзвежую цыбулю), сон-траву — усяго каля 70−85 відаў раслін — занеслі ў Чырвоную кнігу. Аб гэтым трэба нам усім памятаць, бо змрочны выгляд мела б наша зямля, наша наваколле без свайго зялёнага дывана, упрыгожанага россыпам цудоўных кветак.

    Вельмі рады першым раслінам звяры і птушкі. Пах расцвілых пралесак і заячай капусты робіць жвавейшым палахлівага зайца, першая лістота млява трывожыць касулю і лася, зялёная трава туманіць галаву дзіку.

    Да зялёнага сябра нашага, да прысад і кветак вакол дамоў, дарог чалавецтва заўсёды ставілася беражліва. Гэта старажытная традыцыя нашага народа — высаджваць кветкі і дрэвы ў мясцовасці, дзе прыемна адпачываць і дыхаць лячэбным водарам кветак. А самае галоўнае, бываючы ў акружэнні прыроды, адчуваеш сябе яе часціцаю, заботліва захоўваеш гэтую прыгажосць.

    Міхась Масюк

    Комментарии

    • Мля!

      Ту же черемшу и ландыши кобеты предлагают на рынке и у входа на рынок. Никто их не гоняет, не штрафует. Милиция мимо снуёт, контролёры рынка мимо проходят. Ноль внимания! А мы говорим, что наша фауна беднеет, исчезает.

    • Swift

      На жаль, сустрэць чалавека, які на самой справе паважае прыгажосць прыроды, падобна на цуд. Я толькі бачу, як навокал кожны год знікаюць апошнія куткі разнастайнасці нашага навокальнога асяроддзя…

    Все публикации