Сегодня среда, 25 апреля +14
    Новости

    Знайшла прытулак у казённым доме

    • Новые объявления
    • СДАМ павильон на мини-рынке в 11-м городке. 12 кв.м., есть интеренет, кондиционер. Тел. (8 029) 676 17 23.

      ***

      КВАРТИРУ 2-х комнатную в Могилёве срочно обменяем на 2-х или 1-комнатную в Слуцке. Днепровский бульвар 24, квартира внутренняя, тёплая, 3 этаж. Комнаты смежные, застекленная лоджия, раздельный санузел. Теплая панелька в удобном районе, рядом парк и Днепр в пешей доступности. Возможна продажа. Торг. Тел. (80 44) 713 99 17

      ***

      БАНКИ по 0,5, 1, 3 литра. 30 штук, в основном поллитровые. За всё прошу 5 рублей. Самовывоз. Тел. (8 029) 329 29 34 (life), (8029) 250 91 99 (МТС)

    Седзячы ў цёплай кватэры, цяжка было паверыць, што ёсць людзі, якім няма дзе прытуліцца.

    Чутка, што 84-гадовую Любоў Іванаўну Ермаковіч, жыхарку вёскі Мазалі Салігорскага раёна, з бальніцы забралі супрацоўнікі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў Дом часовага пражывання ў вёсцы Карысць, павяла мяне ў дарогу.

    Сваю назву гэта вёска апраўдвала калісьці моцнымі гаспадаркамі: абшалёваныя хаты, сядзібы абгароджаныя, што ні двор — адзін ці два гаражы. Але і яна сёння дачны пасёлачак, дзе жывуць некалькі пенсіянераў. Пасярод вуліцы маленькая хацінка з шыльдачкай «Дом часовага пражывання». Цяпер тут жыве Любоў Іванаўна.

    «Пра мяне няма чаго цікавага пісаць», — і нічога асаблівага пра сябе не расказала.

    Але кароткую гісторыю яе лёсу я ўжо ведаў ад супрацоўніцы сацыяльнага цэнтра Веранікі Круковіч: «У Любові Іванаўны ёсць дзве дачкі і дваццацігадовы ўнук. Адна дачка знаходзіцца ў вязніцы, другая жыве ў Слуцку. Унук жыў з бабаю, дапамагала яе пенсія.

    У хаце зімою жыць немагчыма, таму супра-цоўнікі мясцовага сель-выканкама папрасілі забраць пенсіянерку з бальніцы ў службу сацыяльнага забеспячэння». Вось такая гісторыя.

    На новым месцы жыхарства яе цёпла сустрэлі вясковыя жанчыны. Яны прыносяць ежу, дапамагаюць распаліць грубку.

    Штодня прыходзіць Зоя Кухтава, супрацоўніца па абслугоўванню няздольных, купляе за свае грошы што-небудзь з ежы, бо ўсю сваю пенсію Любоў Іванаўна аддала ўнуку.

    «Тут буду жыць нядоўга, — кажа яна. — Я хачу жыць у такім інтэрнаце, дзе б усё было бясплатна».

    Уладзімір Амяльчэня

    Комментарии

    • Jes

      Одиночество бабушки очень быстро решается, за проживание в социальном приюте, пенсия отдаётся в приют, или сейчас всегда найдётся человек, которые за дом досмотрит бабушку в лучших традициях. а не так, что дети не смотрят бабушку, пенсию забирают, дом им же, а бабушка бесплатно проживает в приюте- очень удобный вариант. Таких безответственных и излишне умных детей сейчас много. И очень жаль. А умные бабушки пусть сидят одни.

    Все публикации