Сегодня воскресенье, 18 февраля -3
    Новости

    Праца з любоўю да кнігі

    • Новые объявления
    • СДАМ 1-комн. квартиру в районе СШ № 11 (микрорайон Чехова). т.(8 025) 953 93 73, (8 029) 928 34 28

    Капылянка Аліна Ільюкевіч і салігарчанка Зінаіда Говар сустрэліся ў Мінску ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва на факультэце інфармацыйна дакументных камунікацый.

    Праз чатыры гады яны атрымалі дыпломы бібліятэкараў - бібліёграфаў і з 1 жніўня гэтага года працуюць у Салігорскай Цэнтральнай раённай бібліятэцы. Сяброўства толькі дапамагае ў працы. Цікава тое, што сяброўкі выраслі ў сем’ях, дзе інтэрэсы бацькоў былі далёкімі ад кніжак. Бацька і мама Зінаіды працуюць шахцёрамі, а бацька Аліны — прадпрымальнік. Але любоў да кнігі абедзьвух дзяўчат прывяла іх у бібліятэку, а потым на вучобу ва ўніверсітэт. «Пакуль хадзіла ў школу, прачытала ўсе кніжкі ў дзіцячай бібліятэцы», — успамінае Зінаіда.
    «На працы нам даверана першая сур’ёзная работа — падрыхтаваць да 3 верасня дзень адчыненых дзвярэй на тэму „Веды — галоўны спадарожнік чалавека“, — гаворыць Аліна. — Да 8 верасня падрыхтаваць тэматычную выставу да стагоддзя Максіма Танка. Хочацца, каб першая самастойная праца ўдалася, спадабалася нашым чытачам. Запрашаем сардэчна наведаць залу юнацкага абанемента».

    Уладзімір Амяльчэня

    ПЕРШАЕ ВЫПРАБАВАННЕ. Аліне Ільюкевіч і Зінаідзе Говар даверылі сур’ёзную работу — падрыхтаваць дзень адчыненых дзвярэй да Дня ведаў.

    Все публикации