Сегодня четверг, 19 апреля +9
    Самиздат

    Невідушчую «кулачку» пакінулі ў хаце

    • Новые объявления
    • СДАМ павильон на мини-рынке в 11-м городке. 12 кв.м., есть интеренет, кондиционер. Тел. (8 029) 676 17 23.

      ***

      КВАРТИРУ 2-х комнатную в Могилёве срочно обменяем на 2-х или 1-комнатную в Слуцке. Днепровский бульвар 24, квартира внутренняя, тёплая, 3 этаж. Комнаты смежные, застекленная лоджия, раздельный санузел. Теплая панелька в удобном районе, рядом парк и Днепр в пешей доступности. Возможна продажа. Торг. Тел. (80 44) 713 99 17

      ***

      БАНКИ по 0,5, 1, 3 литра. 30 штук, в основном поллитровые. За всё прошу 5 рублей. Самовывоз. Тел. (8 029) 329 29 34 (life), (8029) 250 91 99 (МТС)

    Аксеня і Кузьма Дубоўскія былі нашымі суседзямі: жылі праз вуліцу. Драма іх небагатай сям'і тыповая для 20−30-х гадоў.

    Усё пачалося з таго, што ў 1920 годзе іх старэйшы сын Іван пры адступленні палякаў збег у Польшчу, а праз адзінаццаць гадоў, перайшоўшы мяжу, што была ў 30-ці км ад нашай вёскі напрамкі, вярнуўся дамоў. Хтосьці з вясковых стукачоў выдаў яго, і ноччу да хаты Дубоўскіх пад’ехала павозка з пагранічнікамі. Яны ачапілі сядзібу і загадалі Івану здавацца, а ён праз сенцы і павець шмыгануў у агарод. Услед раздаліся стрэлы. Адна куля прабіла яму нагу. Івана прынеслі пад рукі ў нашу хату, маці разадрала ўздоўж белы ручнік і перавязала акрываўленую нагу, а потым яго вынеслі на вуліцу. Там яму як «польскаму шпіёну» далі не меней за дзесяць гадоў ссылкі, бо дамоў ён ужо не вярнуўся.

    Кузьму ў 1935-м годзе з-за сына — перабежчыка мяжы — залічылі ў спіс «неблаганадзейных» і з двума малодшымі сынамі выслалі за Котлас. Жонку Кузьмову — Аксеню — не забіралі, бо яна была … сляпая на абодва вокі. Было ёй крыху болей за 50 гадоў.
    Маці казала тады, што Аксеня сама насіла са студні ваду, паліла ў печы, гатавала нейкую страву. Пабірацца па вёсцы, вядома, не магла — суседкі прыносілі ёй хто збанок малака, хто кош бульбы.

    Так і жыла яна адна мо з год ці два, пакуль сельсаветчыкі не разабралі яе хату і гумно. Як склаўся лёс Аксені далей — засталося тайнай, бо на сёння ў вёсцы Кутнеў са старажылаў амаль нікога няма: усе адыйшлі ў іншы свет па старасці або хваробах. Адзінае, што засталося на былой сядзібе Дубоўскіх, — таўшчэзная, у чатыры абхваты, ліпа ўзбоч вузкай вуліцы — гэтакі жывы помнік ахвярам таталітарызму.

    Міхаіл Тычына

    Все публикации