Сегодня понедельник, 11 декабря +1
    Самиздат

    Грышкау супчык

    • Новые объявления
    • СДАМ 1-комн. квартиру, г. Слуцк, ул.8 Марта, без мебели. т.(8 029) 105 81 70

      СДАМ в аренду обустроенное рабочее место парикмахера в центре г. Слуцка. ИП Марачковская Л.А. УНП 691 977 041 т.(8 044) 746 95 35

      СДАМ гараж в р-не 1 в/г. т.(8 029) 341 64 67

    Пад Новы год, а яшчэ больш пасля яго сустрэчы, адбываюцца розныя здарэнні. Вось і з Васілём такое было. І смех, і слёзы.

    Перад Новым годам Васіль з жонкай атрымаў ключы ад кватэры як малады спецыяліст. Ім выдаткавалі цэлых два пакоі. Гэта было за шчасце для маладой сям'і. Цешча ў падарунак маладым прыдбала каляровы тэлевізар і засталася ў горадзе, каб адсвяткаваць Новы год, заадно павіншаваць навасёлаў. 31-га, у 23 гадзіны, быў накрыты святочны стол. Чаго тут толькі не было, але галоўнае блюда — вялікая міса салату з капусты і морквы, аздобленага зялёнымі лісточкамі пятрушкі і ўкропу, спецыяльна вырашчаных да свята Новага года ў вазонах на вакне. Гэты Новы год па гараскопу адзначаўся як год «Зайца» ці «Кроліка».

    Пад бой маскоўскіх курантаў выстралілі шампанскім, а потым пайшла і «руская», і «беларуская». Маладыя навасёлы і іх госці, сабраўшы невялікі клунак, пайшлі «пад ёлку» і там яшчэ добра «замачылі» Новы год і новую кватэру. Тым часам цешча, пакуль маладыя «адпачывалі», прыбрала са стала, памыла посуд. «Заячы салат» скідала ў каструльку, туды ж пайшоў «гарошак» і іншыя аб’едкі. «Вось заўтра парадую Грышку, гадавалага кабанчыка», — падумала цешча, прыстасоўваючы каструльку на газавую пліту. Недачакаўшыся маладых, пайшла спаць.

    Васіль з Любкай прыйшлі з ёлкі а палове трэцяй гадзіны на весяле. Паглядзеўшы навагодні канцэрт з паўгадзіны, Любка першая адыйшла ў царства Марфея, а Васілю захацелася чаго-небудзь перакусіць. Ціхенька падняўся і, не ўключаючы святла, падаўся да кухні. На пліце стаяла яшчэ цёплая каструлька.
    «Вось цешча маладзец, паспела нават супчык зварыць», — падумаў Васіль і пачаў лыжкай сёрбаць «супчык». «Шкада, толькі мяса не даварыла», — і пляснуў нейкі цягучы кавалак на стол. Добра перакусіўшы «супчыка», Васіль пайшоў спаць. Прачнуўся ён, а дзесятай гадзіне ад гучнага смеху, які даносіўся з кухні. Прадзіраючы вочы ад сну, Васіль паплёўся на вясёлыя гукі.

    Жанчыны, заўважыўшы Васіля, адразу ж, як па камандзе, замаўчалі.
    «Што гэта вы так гучна весяліцеся?» — запытаў Васіль. Першай не вытрымала жонка і затраслася ад смеху, а за ёю «паехала» і цешча.
    «Ты ж, Васілёк, „Грышкаў супчык“ з’еў», — і зноў зайшлася ад смеху.
    Калі да Васіля дайшло, пра які «супчык» ідзе гамонка, сам доўга рагатаў. Казаў: «А супчык усё ж быў смачны, толькі мяса было не даварана. «Гэта ж была гумка, якой мама мыла посуд ды забыла ў каструльцы», — зарагатала жонка.

    Мікола Корань, г. Слуцк

    Духи за лучшую новогоднюю историю

    Олег Пилькевич, менеджер компании «RA group» — эксклюзивного дистрибьютора элитной косметики и парфюмерии, вручает французскую парфюмерию — духи «Miracle» от «Lancome» — автору лучшей новогодней истории, присланной на конкурс, — Николаю Коренюхину (псевдоним Мікола Корань).

    ПОЗДРАВЛЯЕМ. Новогодняя история «Грышкаў супчык» помогла Николаю Коренюхину (на фото слева) стать победителем конкурса «Кур'ера».

    Комментарии

    • Светлана

      Запоздалые поздравления Николаю!!! Лучше поздно, чем никогда!))

    Все публикации