События

Общество

Блог

Справочная

Фото

Главная » Культура и образование

У Слуцку адбудзецца прэзентацыя факсіміле Рыгора Барадуліна

Среда, 17/03/10 – 15:32Нет комментариев

Факсімільнае перавыданне першага паэтычнага зборніка народнага паэта Беларусі «Маладзік над стэпам» будзе ўпершыню прэзентавана ў Слуцку 24 сакавіка. У межах кампаніі «Будзьма беларусамі» адбудуцца дзве літаратурныя імпрэзы: а 13-й гадзіне — у гімназіі № 1, а 17-й — у літаратурнай гасцёўні «Алімп» у Слуцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы. 

Прэзентаваць кнігу будзе Глеб Лабадзенка, журналіст газеты «Звязда», які прапанаваў Рыгору Барадуліну перавыдаць яго першы зборнік праз 50 гадоў. «Гэта ўнікальнае выданне,  якое пабачыла свет зусім нядаўна і стала падарункам да 75-годдзя Рыгора Барадуліна, — расказаў Глеб Лабадзенка. — Факсіміле зроблена з асобніка, які паэт падпісаў сваёй маці, і ўтрымлівае два аўтографы аўтара». На прэзентацыі можна будзе набыць зборнік і камплект сувенірных паштовак, выдадзеных да юбілею паэта.
Таксама ўдзельнікам імпрэз будзе прэзентаваны дыск «ГАЛАСЫ Уладзімера Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна. 1968 год». На дыску змешчаны ўнікальныя архіўныя запісы: вершы і песні Караткевіча, вершы Ларысы Геніюш і Рыгора Барадуліна — усе ў аўтарскім выкананні.
І гэта яшчэ не ўсё. Глеб Лабадзенка абяцае пачытаць слуцкай публіцы ўласныя вершы, а таксама прывезці з сабой калегу з газеты «Звязда» Яўгена Валошына, лідара гурта «HandmadE». Ён выканае аўтарскія песні і распавядзе, як прарываўся ў беларускі шоў-бізнэс.

Аддзел навін

НАРОДНЫ ПАЭТ. Зборнік стаў падарункам Рыгору Барадуліну да 75-годдзя. Фота: Глеб Лабадзенка
НАРОДНЫ ПАЭТ. Зборнік стаў падарункам Рыгору Барадуліну да 75-годдзя. Фота: Глеб Лабадзенка

Кніга Рыгора Барадуліна

Кніга Рыгора Барадуліна

Теги:


Оставьте комментарий

Оставьте комментарий или трэкбэк с вашего сайта. Или подпишитесь на комментарии по RSS.

На нашем сайте разрешены аватары. Зарегистрируйтесь на Gravatar для этой функции.