События

Общество

Блог

Справочная

Фото

Главная » Жизнь региона

Алімурад любіў само жыццё

Четверг, 30/04/09 – 9:35Нет комментариев

Алімурада Пірэмішкеевіча Аліханава добра ведалі многія случчане: чатыры дзесяткі гадоў стажу працы тэлемеханікам у мясцовым радыётэлеатэлье, прафесійнае майстэрства і добразычлівыя адносіны да кожнага кліента далі для гэтага адпаведныя падставы.

Яго тэмперамент горца з Дагестана і разам з ім разважлівасць, бадзёрасць і жыццёвы аптымізм, сумленнасць і паважлівыя адносіны да кожнага, незалежна ад узросту і пасады, заўсёды спрыялі спакою, удумлівасці і дабрыні ў калектыве. Ён вельмі цаніў дружбу, любіў сваю сям'ю, любіў само жыццё, быў чалавекам шырокай душы.
Дзень нараджэння Алімурада Аліханава прыпадаў на Дзень Перамогі. Здаецца, гэта сімвалічна: яго жыццё было перамогай дабрыні і радасці над паўсядзённай мітуснёй, карыслівасцю і абыякавасцю.
На 78-ым годзе, на вялікі жаль, Алімурада Пірэмішкеевіча Аліханава не стала. Чарговае свята Перамогі мы ўжо будзем сустракаць без свайго сябра, без добрага і прыемнага Чалавека.
Калегі па сумеснай працы

Алімурад любіў само жыццё / Газета «Інфа Кур’ер» / «Инфо Курьер» / Слуцк, Солигорск, Старые Дороги, Копыль, Любань

СПАЧУВАННЕ
Глыбока смуткуем з нагоды смерці Аліханава Алімурада Пірэмішкеевіча і выказваем свае спачуванні сям'і і родным нябожчыка.
Былыя супрацоўнікі Слуцкага
радыётэлеатэлье


Оставьте комментарий

Оставьте комментарий или трэкбэк с вашего сайта. Или подпишитесь на комментарии по RSS.

На нашем сайте разрешены аватары. Зарегистрируйтесь на Gravatar для этой функции.