Запрашаем на сустрэчу
У Слуцку і Салігорску 11 сакавіка адбудуцца літаратурныя імпрэзы, прысвечаныя 115-ай гадавіне з дня нараджэння беларускага пісьменніка Максіма Гарэцкага.
У рамках мерапрыемства пройдуць сустрэчы з Уладзімірам Арловым, пісьменнікам, аўтарам шэрагу гістарычных раманаў, і Алесем Пашкевічам, старшынёй Саюза беларускіх пісьменнікаў, ураджэнцам Случчыны.
Жадаючыя прыняць удзел у імпрэзе, могуць звяртацца ў Слуцкую арганізацыю Таварыства беларускай мовы па тэлефону: 8 (029) 657 90 45.
Аддзел навін


Оставьте комментарий